24 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Валавы рэгіянальны прадукт Брэсцкай вобласці ў студзені - сакавіку 2025 года павялічыўся на 3,5 працэнта. Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у час пасяджэння абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэмп росту ВРП па першым квартале - 103,5 працэнта. Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал - 113,8 працэнта. Па краіне лічба значна вышэйшая. Адсюль і задача - рабіць столькі, колькі робіць краіна, або крыху больш", - сказаў Пётр Пархомчык.
Павялічыліся сукупныя паступленні ў бюджэт. Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай вобласці, добра спрацавалі ў першым квартале прамысловасць, будаўнічая галіна. Пазітыўную дынаміку прадаўжае дэманстраваць сельская гаспадарка. "Па экспарце ёсць статыстыка па выніках студзеня-лютага. Дынаміка дадатная, склала 102,4 працэнта (тэмп росту. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
Пётр Пархомчык нацэліў гарады і раёны не страчваць пазіцыі ў другім квартале 2025 года. Ён адзначыў таксама, што на пастаянным кантролі кіраўніцтва вобласці знаходзяцца пытанні павелічэння аб'ёмаў вытворчасці малака і недапушчэнне падзяжу буйной рагатай жывёлы.
"Сярэдні надой на карову, па стане на 23 красавіка, склаў 23,15 л. Выдатны рэзультат. У суткі валавая вытворчасць малака складае 6,91 тыс. т. Усё атрыманае малако паспяхова перапрацоўваецца ў вобласці. Перапрацоўчыя прадпрыемствы канстатуюць, што малака недастаткова. Значыць, у іх ёсць магчымасць перапрацаваць больш, чым мы рэальна атрымліваем сёння", - сказаў кіраўнік паўднёва-заходняга рэгіёна.-0-