3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыморскі край павялічыць аб'ём закупкі беларускай тэхнікі ў наступным годзе. Аб гэтым расказаў губернатар Прыморскага края Расіі Алег Кажамяка на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Юрыем Шулейкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Што датычыцца сумесных з Беларуссю эканамічных праектаў, то прадстаўнікі Прыморскага края адпрацоўваюць усе напрамкі супрацоўніцтва профільна з кіраўніцтвам прадпрыемстваў і міністэрствамі. "У нас расце аб'ём рэалізаванай тэхнікі. За чатыры месяцы гэтага года мы набылі 85 адзінак тэхнікі і ў планах яшчэ каля 130. Мы ўжо вызначыліся па пастаўках і планах. Таксама мы скарэкціравалі сваю работу на наступны год з павелічэннем аб'ёму, у тым ліку і па пастаўках машын хуткай дапамогі", - расказаў губернатар.
Алег Кажамяка адзначыў, што па харчовай групе тавараў таксама ідзе работа. Прыморскі край закупляе ў Беларусі прадукты харчавання, а таксама экспартуе некаторыя пазіцыі ў нашу краіну. "Гэта ўзаемавыгадны абмен", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што цяпер разглядаецца магчымасць стварэння дэманстрацыйных пляцовак, дзе можна было б выставіць беларускую тэхніку, не толькі сельскагаспадарчую, але і, напрыклад, мадэлі МАЗ. "Думаю, што гэта будзе добрая пляцоўка для таго, каб закрываць патрэбнасці Далёкаўсходняга рэгіёна, - лічыць ён. - У людзей павінен быць выбар. І гэты выбар, безумоўна, у большай частцы будзе рабіцца на карысць беларускай тэхнікі, таму што гэта надзейнасць, зручнасць, сэрвіснае абслугоўванне".
Беларусь і Прыморскі край пашыраюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, але ўсё больш і больш, паводле слоў Алега Кажамякі, бакі робяць упор на культурны і спартыўны напрамак, які важны для збліжэння народаў Беларусі і Расіі.
Па выніках сустрэчы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Прыморскага края аб гандлёва-эканамічным, сацыяльна-гуманітарным і культурным супрацоўніцтве. Таксама заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж мемарыяльным комплексам "Брэсцкая крэпасць - герой" і музеем-запаведнікам гісторыі Далёкага Усходу імя У.К.Арсеньева.-0-